"Ноч пажырацеляў рэкламы 2007" адбудзецца 16 снежня ў КЗ Мінск. Генеральным фундатарам выступае найбуйная беларуская піваварная кампанія Крыніца.
Гледачоў Ночы чакаюць чатыры рэкламных блока лепшых ролікаў планеты з 47 краін. Асноўную частку калекцыі складаюць шэдэўры, знятыя ў Еўропе і ЗША у апошнія гады. У праграме і невымоўнае зачараванне французскай рэкламы, панарама польскай, румынскай, бельгійскай і кітайскай рэкламы, яркія працы з Італіі і Галандыі. Аматарам захапляльнага дынамічнага відовішча спадабаюцца рэкламныя фільмы, створаныя для "Ягуар" і "Таёта". І, несумнеўна, захапленне глядзельнай залы выкліча сапраўдны шэдэўр, ролік "Дыханне" для Greenpeace ад новазеландскага агенцтва Publicis Mojo.
Меню Ночы
23.00 Старт
23.00-0.30 першы рэкламны блок
0.30-1.00 антракт/ прэзентацыя New York festivals
1.00-2.00 другі рэкламны блок
2.00-2.30 антракт/ шоў праграма
2.30-3.30 трэці рэкламны блок
3.30-4.00 антракт/ шоў праграма
4.00-5.00 чацвёрты рэкламны блок
5.00 фініш
Ажыццяўляецца бясплатная дастаўка квіткоў, коштам ад 30 000 да 50 000 рублёў. Вам досыць патэлефанаваць па нумарах 6202023, 7202023 і квіткі ў Вас у кішэні.