Белорусский Государственный Университет Культуры и Искусств

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.



Міс універсітэт 2008!

Сообщений 1 страница 4 из 4

1

У конкурсе могуць прымаць удзел:
-студэнткі ўсіх форм навучання
-аспіранткі
-выкладчыцы
-супрацоўніцы

У конкурсе ўдзельніцы павінны прадэманстраваць:
- уменне трымацца і рухацца па сцэне(неабходна падрыхтаваць дэфіле з музычным суправажэннем працягласцю 1 хв.)
- уменне прадставіць сябе (асабістая візітка працягласцю 1 хв.)
- уменне размаўляць з аўдыторыяй
- інтэлектуальныя здольнасці(неабходна адказаць на пытанні журы (2 пытання па 10сек.)
- творчыя здольнасці і артыстычнае майстэрства
-танцавальныя здольнасці
Музычныя фанаграмы прадстаўляюцца ўдзельніцамі на міні- і кампакт-дысках.
Удзельніцам конкурса забаронена выкарыстоўваць музычныя фанаграмы з асабістым галасавым суправаджэннем.

Праграма конкурса:
І- Візітная картка- удзельніцы павінны расказаць пра сябе ў асабіста выбранай форме (1хв.)
ІІ-Мода простых рэчаў- прадстаўленне асабістага бачання ўдзельніцамі альтэрнатыўнай моды(дэманстрацыя касцюма,зробленага з выкарыстаннем спадручнага матэрыялу).
ІІІ - Віктарына-інтэрв'ю-удзельніцы адказваюць на пытанні членаў журы.
ІV - Танцавальны марафон-удзельніцы павінны прадэманстраваць свае танцавальныя здольнасці.
V - Творчы момант- удзельніцы павінны прадэманстраваць свае творчыя здольнасці. Неабходна падрыхтаваць выступленне ў адным з відаў і жанраў мастацтва:
Музыка:
-вакал
-інструментальная музыка
-вакальна інструментальная музыка
Харэаграфія:
-класічны танец
-народны танец
-сучасны эстрадны танец
Тэатр:
-драматычны тэатр малых форм
-мастацкае чытанне
-канферанс
Арыгінальны жанр
Мадэлінг
Працягласць нумара - не больш за 4 хвіліны
VІ-Вячэрні капрыз-удзельніцы павінны падрыхтаваць і прадэманстраваць свой вячэрні туалет, увасобіць індывідуальна-непаўторны вобраз, а таксама паказаць валоданне тэхнікай класічнага вальса.
Падаваць заяўкі ў адзел выхаваўчай работы з моладзю да 26.02
Дакладную інфармацыю таксама магчыма атрымаць у старшынь студэнцкіх саветаў факультэтаў.

Касцінг - 03.03

Отредактировано Настя Ч@това (14.02.08 23:39:44)

0

2

Где бы вы хотели чтоб проходил "Міс універсітэт 2008"?
а) в клубе
б) в Rock House cafe
в) в Театре эстрады
г) в 114 ауд.

0

3

В 114 аудитории!  Гы-гы.. :x

0

4

в клубе! и чтоб бар работал!
а в рок хауз кафе не был

0



Создать форум. Создать магазин